This page is a translated version of the page Help:FAQ and the translation is 89% complete.
Outdated translations are marked like this.

Тут выкладзеныя Часта задаваныя Пытанні і Адказы на іх.

Гэта частка Вікіпедыі? Што такое Вікімедыя (Wikimedia), і ў чым адрозненне ад MediaWiki?

Зірніце на гэтыя выявы:

 
Інкубатар Вікімедыя — частка інфраструктуры Фонду Вікімедыя, які забяспечвае функцыянаванне шэрагу праектаў, такіх як Вікіпедыя.

Інкубатар і працэдура разгляду заявак

Якія тутэйшыя правілы і палітыкі?

Вы можаце знайсці правілы на старонцы Інкубатар:Палітыкі. Гл. таксама Category:Incubator:Policy.

Як мне спампаваць выяву?

Калі Вы зарэгістраваны ўдзельнік, Вы маглі б спампаваць сюды файлы праз старонку Special:Upload, але тут яна адключаная. Спампуйце файлы на Вікісховішчы (Wikimedia Commons). Вы можаце знайсці больш падрабязную інфармацыю пра гэта на старонцы Інкубатар:Спампаванне.

Як я магу пачаць новую пробную вікі?

Прытрымлівайцеся інструкцыяў на старонцы Даведка:Кіраўніцтва. Улічыце, што вам абавязкова спатрэбіцца, каб для вашай мовы меўся дзеючы код ISO 639.

Калі наша пробная вікі атрымае свой уласны сайт?

Пасля таго, як Вы адправілі заяўку на Мэта-вікі, пробная вікі застанецца ў інкубатары да таго часу, пакуль Моўны камітэт не ўхваліць яе. Спачатку вікі павінна быць «праверана на дапушчальнасць», што азначае, што гэтая пробная вікі у прынцыпе падыходзіць для таго, каб у яе быў уласны вікі-сайт. Далей Вы можаце ўбачыць спасылку на старонку стану. Там вы можаце лёгка ўбачыць, што яшчэ павінна быць зроблена. Калі было зроблена ўсё, што трэба было, і пробная вікі тут па-ранейшаму актыўная, яна можа быць зацверджана. Пасля зацвярджэння пройдзе некаторы час, перш чым будзе створаны запіс у багтрэкеры, і затым яшчэ некаторы час, перш чым новы вікі-сайт сапраўды будзе створаны.

Як нам развіваць актыўны пробны праект?

Што пісаць? І пра што пісаць?

Гл. таксама кіраўніцтва для новых падзелаў на малых мовах на Мэта-вікі. Для пробных Вікіпедыі:

  • Вы хочаце стварыць высакаякасную энцыклапедыю. Калі ласка, напішыце некалькі падказак для яе аўтараў. Ці ёсць сайты на вашай мове, прысвечаныя таму, як на ёй правільна пісаць? Можа быць, вы хочаце дадаць прама сюды слоўнік ці кіраўніцтва па граматыцы. Размясціце тут усе матэрыялы, якія могуць быць карыснымі для аўтараў артыкулаў.
  • У якасці крыніцы натхнення ў галіне пошуку тэм для напісання артыкулаў, вы можаце скарыстацца спісам артыкулаў, якія павінны быць у кожным моўным раздзеле Вікіпедыі.
  • Верагодна, для вашых чытачоў асаблівую цікавасць будуць прадстаўляць артыкула аб рэгіёне, дзе гавораць на гэтай мове.
    • Геаграфія, Гісторыя, Грамадства, Палітыка
    • Навука, Тэхналогія, Мастацтва, Рэлігія, Спорт
  • You can translate articles from other Wikipedias, so long as you attribute the source of the text that you are translating, to satisfy our licensing requirements. This can be done in the edit summary by including a statement such as "translated from the article [[:en:Title]] on the English Wikipedia".

Чаму паддамен не працуе? Чаму URL ня перанакіроўваецца ў Інкубатар? Як зрабіць так, каб зарабіла пераадрасацыя?

Для пробных вікі, якія знаходзяцца ў Інкубатары, створаных на мовах, пералічаных у Special:SiteMatrix, URL перанакіроўваецца на Інкубатар (гэта чырвоныя спасылкі ў Special:SiteMatrix). Выключэнні:

  • Вікі, што раней існавалі, але былі зачыненыя (закрэсленыя сінія спасылкі).
  • Вікі на адсутных тут мовах (галоўным чынам, раздзелы Вікіпедыі).
  • Раздзелы Віківерсітэта і Вікікрыніц.

Вы можаце паказваць звычайны URL, і ён будзе перанакіраваны на старонку ў Інкубатары (xyz.wikiproject.org/wiki/Page → incubator.wikimedia.org/wiki/Wx/xyz/Page), але такія параметры, як "action=history", апрацоўвацца не будуць. Базавы URL xyz.wikiproject.org будзе перанакіроўвацца на старонку Wx/xyz/Main_Page, калі такая існуе, і тут спрацуе параметр "uselang".

Як выкарыстоўваць інтэрвікі-спасылкі?

Для пробных раздзелаў Вікіпедыі Вы можаце выкарыстоўваць звычайны фармат інтэрвікі-спасылак (напрыклад, [[be:Page name]] для інтэрвікі-спасылкі на беларускамоўны падзел Вікіпедыі). На жаль, Вікі дадзеныя пакуль не працуюць з інкубатарам, але ёсць бот, які час ад часу абнаўляе інтэрвікі-спасылкі. Інтэрвікі-спасылкі (якія знаходзяцца на бакавой панэлі старонак) ва ўжо існуючых Вікіпедыях і тыя, што спасылаюцца на старонкі Інкубатара, немагчымыя.

Для іншых пробных раздзелаў, адрозных ад Вікіпедыі, вы можаце выкарыстоўваць інтэрвікі-спасылкі з даданнем прэфікса, напрыклад [[en:voy:Page]] для спасылкі на англійскія Віківандроўкі, [[fr:wikt:Page]] для французскага Вікіслоўніка, і г.д.

Прэфікс

Што такое прэфікс?

Прэфікс — гэта першая частка назвы старонкі, калі Вы націснеце на спасылку выпадковай старонкі, то з вялікай верагоднасцю трапіце на старонку выгляду "Wx/xx/Назва старонкі". Першыя два знака пазначаюць праект, затым ідзе касая рыса (т.зв. «слэш»), наступныя два ці тры сімвала пазначаюць мову, затым зноў касая рыса, і нарэшце нармальная назва старонкі, якой яна будзе пасля стварэння асобнай вікі.

Прэфіксы выкарыстоўваюцца ва ўсіх прасторах назваў у тэставых вікі, напрыклад, "Template:Wx/xx/Назва шаблону" і "Category:Wx/xx/Назва катэгорыі". Улічыце, што моўны код павінен быць запісаны малымі літарамі.

Important note: The Help: and Project: (Incubator:) namespaces are reserved for pages serving the entire Incubator. To create a page for the Help: or Project: (e.g., "Wikipedia:") namespace of your test, place the page in mainspace by putting the namespace in after the prefix (e.g., "Wx/xx/Help:Help page" or "Wx/xx/Wiktionary:Project page").

З чаго складаецца прэфікс маёй пробнай вікі?

Ён павінен мець выгляд Праект/код

  • Праект: Звычайна, калі Вы пачынаеце з Вікіпедыі, то карыстаецеся абазначэнне Wp, але гэта таксама можа быць і адзін з наступных праектаў: Вікіслоўнік (прэфікс "Wt/"), Вікіцытатнік (прэфікс "Wq/"), Вікікнігі (прэфікс "Wb/"), Вікінавіны (прэфікс "Wn/") або Віківандроўкі (прэфікс "Wy/"). Пробныя вікі для Вікікрыніц і Віківерсітэта размешчаны ў іншым месцы: oldwikisource: і betawikiversity:, адпаведна.
  • Код: Гэта код ISO 639 для вашай мовы. Для мовы павінен мецца дзеючы код ISO 639 (пошук).

Дапамажыце, для маёй мовы няма кода ISO!

Вельмі шкада, але ў гэтым выпадку Вы не зможаце пачаць тут пробны вікіпраект на Вашай мове.

  • Вы можаце паспрабаваць адправіць заяўку на атрыманне кода ISO 639.
  • Вы таксама можаце пачаць сваю вікі ў праекце Incubator Plus, але Вы не атрымаеце сваёй уласнай вікі ў рамках праектаў Вікімедыя.

Чаму ва ўсіх старонак павінен быць прэфікс?

На тое ёсць некалькі прычын:

  • У-першых, гэта цалкам лагічна — неяк падзяліць старонкі паміж рознымі мовамі пробных вікі.
    Напрыклад, калі адна і тая ж старонка (скажам, "Europa") мае адну і тую ж назву на многіх і многіх мовах. Як зразумець, да якога з пробных праектаў ставіцца артыкул з такой назвай? І што ў гэтым выпадку рабіць іншым выпрабавальным праектам? Прэфіксы вырашаюць гэтую праблему.
  • Як толькі Ваш пробны праект атрымае свой уласны паддамен, усе старонкі з прэфіксам Вашай мовы будуць імпартаваныя туды, старонкі без прэфіксаў — не будуць.
    Старонкі павінны быць менавіта імпартаваныя, а не проста скапіяваныя. Аднак, вельмі і вельмі цяжка імпартаваць старонкі без прэфікса.
  • Старонкі з прэфіксамі ўлічваюцца ў інструментах аналізу як тыя, што адносяцца да Вашай мове, старонкі без прэфіксаў — не.
    Такім чынам, у пэўным сэнсе, Вы атрымаеце сваю ўласную вікі хутчэй :-)

Як спасылацца на старонкі, ў якіх ёсць прэфіксы?

The AddPrefix gadget is enabled by default for everyone (since 2022). Using it, you link to prefixed pages with normal link syntax like you would in any other wiki, and it will be converted into prefixed links. For example, [[Page title]] will be converted into [[Wx/xx/Page title|Page title]] automatically.

If you don't have JavaScript enabled, or if you for some other reason wish to edit without the gadget, you need to add the prefix manually to all links, categories and templates when you edit a test wiki.

Я ўсё яшчэ не разумею гэтага, або Я не ведаю, што такое прэфікс

Паспрабуйце звярнуцца па дапамогу на партале супольнасці.

Створана новая вікі

Наша вікі створана! Але што мне рабіць далей?

Для пачатку, Вы можаце стварыць уліковы запіс ў новай вікі (калі ў вас яшчэ не было адзінага ўліковага запісу Вікімэдыя) або запоўніць старонку ўдзельніка (калі ўліковы запіс ужо ёсць). Аднак, не пачынайце самі капіяваць туды матэрыялы або рэдагаваць артыкулы! Падрабязную інфармацыю пра тое, хто і як будзе пераносіць адсюль інфармацыю ў новую вікі, см. на старонцы Incubator:Importing from Incubator.

На старонцы Special:Statistics лічыльнік паказвае занадта маленькую колькасць артыкулаў!

Гэта вядомая праблема, што колькасць старонак у новых вікі адлюстроўваецца некарэктна. Лічыльнік абновіцца аўтаматычна праз некаторы час, але можа прайсці і некалькі дзён. Калі праблема не вырашылася сама сабой, распрацоўшчыкі павінны выканаць спецыяльны скрыпт для яе ўстаранення.

Чаму некаторыя старонкі ня былі імпартаваныя?

Вы, напэўна, судзіце па ліку артыкулаў, што адлюстроўваецца на старонцы Special:Statistics, або па значэнні лічыльніка {{NUMBEROFARTICLES}}. Гэта вядомая праблема, калі колькасць старонак пасля імпарту адлюстроўваецца некарэктна. Такім чынам, паглядзім на Special:Allpages, каб даведацца сапраўдную колькасць (бо гэта не колькасць, а спіс усіх старонак). З іншага боку, можа апынуцца, што пасля імпарту некаторыя старонкі адсутнічаюць. Гэта можна выправіць у рабочым парадку, але ўсё ж магчыма, што некаторыя старонкі па-ранейшаму не перанесліся. Калі так адбылося, паведаміце, калі ласка, аб гэтым таму ўдзельніку, які імпартаваў старонкі ў Вашу вікі.

Як нам усталяваць уласны лагатып?

  • Перадусім, дадайце (або выпраўце) ў гэтым спісе пераклад назвы праекта і яго дэвізу на сваю мову, каб пасля, як толькі ў вас з'явіцца свая вікі, было можна зноўку стварыць лагатып, і выдаліць 5=incubator з радка.
  • На гэтай старонцы таксама дадзены спасылкі на некаторыя парады: Спампуйце на Вікісховішча файл з лагатыпам, прысвоіўшы яму стандартнае імя (напрыклад, для en.wikipedia гэта будзе файл File:Wikipedia-logo-v2-en.png), і абароніце гэты файл (або папытаеце некага-то з правамі адміністратара зрабіць гэта). Калі Вы не ў стане стварыць лагатып самастойна, цалкам магчыма, што нехта іншы з вышэйпаказанага спісу зробіць гэта за Вас; паспрабуйце размясціць просьбу пра дапамогу на старонцы абмеркавання галерэі лагатыпаў на Вікісховішчы, напрыклад, Commons: Wikipedia/2.0.
  • Не забывайце, што выява павінна быць шырынёй 135 пікселяў і мець празрысты фон. Калі пераканайцеся, што ўсё зроблена правільна, запытайце ў Багзіллы ўключэнне Вашага лагатыпа.

Як нам змяніць назву сайта?

Запытайце змену назвы сайта ў Phabricator.

Якім чынам нехта можа атрымаць правы адміністратара?

Вы можаце запытаць часовыя правы адміністратара на старонцы запыту правоў у Мэта-вікі, ці ж вы можаце арганізаваць у сваёй новай вікі выбары адміністратара, і тады ўжо запытаць нармальныя правы адміністратара на той жа самай старонцы, спаслаўшыся на вынікі гэтых выбараў.

Інтэрвікі-спасылкі на наш праект не працуюць!

Такое часта здараецца для моў, якія з'яўляюцца новымі для Вікімедыя. Праявіце цярпенне, — верагодна, аб гэтай праблеме ўжо паведамлялася, і яна будзе вырашана ў бліжэйшы час.

Наш праект не трапіў у спіс Вікіпедыі на Мэта-вікі! (ці ў нейкі аналагічны спіс)

Не хвалюйцеся, спіс абновіцца ў бліжэйшы час. Калі гэтага не адбылося, то вы заўсёды можаце адкрыць новае паведамленне пра памылку ў Багзіллы (tag with: VPS-project-Wikistats).

Лакалізацыя, інтэрфейс і г.д.

Увесь інтэрфейс на англійскай мове — як мне пераключыць яго на тую мову, якой я валодаю?

Спачатку, вам трэба ўвайсці ў сістэму. Пасля гэтага вы зможаце вельмі проста змяніць мову інтэрфейсу ў сваіх персанальных наладах (спіс дзесьці ў сярэдзіне). Таксама гл. тут інфармацыю з нагоды перакладу інтэрфэйсу: Special:MyLanguage/Help:Manual#5 Вы можаце змяніць мову інтэрфейсу і іншым спосабам — клікнуўшы па назве Вашай бягучай мовы інтэрфейсу, якая адлюстроўваецца уверсе старонкі побач з назвай вашага ўліковага запісу.

Чаму маёй мовы няма ў спісе на старонцы персанальных налад Special:Preferences? / Я абраў сваю мову, але ўсё па-ранейшаму засталося на англійскай?

Гэта азначае, што інтэрфейс не перакладзены на Вашу мову, ці перакладзены не цалкам. Калі Вы гатовыя заняцца перакладам інтэрфейсу, Вы можаце зрабіць гэта на сайце Translatewiki.net (выконвайце інструкцыі на старонцы Special:FirstSteps). Гл. таксама статыстыку лакалізацыі на Translatewiki, а таксама праект па перакладзе старонак Інкубатара.

На маё пытанне тут няма адказу.

Паспрабуйце задаць пытанне на партале супольнасці. Калі адказ будзе карысным, яго разам з пытаннем можна дадаць сюды.