Wy/be/Азія

< Wy | be
Wy > be > Азія

Азія — частка свету, якая разам з Еўропай утварае мацерык Еўразію.

Зразумець

edit

Змяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і Зямлі і з’яўляецца найбольш населенай з астатніх. Плошча — каля 43,4 млн. км², насельніцтва — каля 3720 млн. чал. Мяжа з Еўропай праходзіць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарах, рацэ Эмба, Каспійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавалы, рацэ Рыёні, Чорным і Мармуровым моры, пралівах Басфор і Дарданелы, а з Афрыкай злучаная Суэцкім каналам. Ад Паўночнай Амерыкі яе аддзяляе вузкі Берынгаў праліў.

Амываецца Ціхім, Індыйскім, Паўночным Ледавітым акіянамі і унутранамацярыковымі морамі Атлантычнага акіяна. Мае вобласці ўнутранага сцёку — басейны Каспійскага і Аральскага мора, азёры Балхаш і Байкал. Тры чвэрці тэрыторыі гэтай часткі свету займаюць горы і плоскагор’і. На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага да экватарыяльнага.

Часткі Азіі

edit
  • Заходняя Азія;
  • Паўднёва-Заходняя Азія;
  • Паўднёвая Азія;
  • Паўднёва-Усходняя Азія;
  • Усходняя Азія;
  • Паўночная Азія;
  • Сярэдняя Азія.