Wy/be/Еўропа

< Wy | be
Wy > be > Еўропа

Еўропа — частка свету ў паўночным і ўсходнім паўшар'і. Плошча 10 400 000 км², распасціраецца ад Азіі на ўсходзе да Атлантычнага акіяна на захадзе.

Часткі Еўропы:

  Заходняя Еўропа

  Цэнтральная Еўропа

  Усходняя Еўропа

  Паўночная Еўропа

  Паўднёвая Еўропа

  Азіяцкія часткі еўрапейскіх краін

Зразумець

edit

Найвышэйшая кропка Эўропы — гара Эльбрус ў Расіі вышынёй 5 642 м. Найвышэйшая кропка Заходняй Эўропы — гара Монблан ў Альпах вышынёй 4 807 м. Самая доўгая рака Еўропы — Волга (яе даўжыня 3 530 км), якая бярэ выток на Валдайскім узвышшы ў Расіі і ўпадае ў Каспійскае мора. Самае вялікае прэснаводнай возера Еўропы — Ладажскае.

Клімат Еўропы мяняецца ад субтрапічнага на узбярэжжах Міжземнага і Чорнага мораў на поўдні, да субарктычнага на ўзбярэжжах Баранцавага мора і Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы. У Еўропе велізарная колькасць магчымасцяў для вандроўкі, разнастайнасць культур і месцаў ад урбаністычных мегаполісаў да найпрыгажэйшых пейзажаў.

Рэгіены

edit
  • Ібера (Андора, Гібралтар, Іспанія і Партугалія). Краіны Пірэнэйскага паўвострава славяцца багатай і самабытнай культурай, а таксама ветлівымі і жыццярадаснымі жыхарамі.
  • Прыбалтыка (Латвія, Літва, Эстонія). Тры невялікіх дзяржавы, якія славяцца працяглымі пляжамі Балтыйскага мора, старымі сярэднявечнымі гарадамі і прыгожымі прыроднымі краявідамі.
  • Скандынавія (Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фарэрскія выспы, Фінляндыя, Швецыя). Захапляючыя дух пейзажы: горы, азёры, леднікі, гейзеры, вадаспады, вулканы, фіёрды і шхеры. Гэтыя краіны - адны з самых халодных у Еўропе, але і для аматараў экстрэмальнага адпачынку тут знойдзецца прытулак.
  • Цэнтральная Еўропа (Аўстрыя, Венгрыя, Германія, Ліхтэнштэйн, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Швейцарыя). Цэнтральная Еўропа злучае усход і захад, з'яўляецца рэгіёнам, дзе германская культура суседнічае са славянскай. Дом для незлічоных гістарычных гарадоў, казачных замкаў, лясоў, горных хрыбтоў, галоўным з якіх з'яўляюцца Альпы.
  • Балканскі рэгіен (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Македонія, Малдова, Румынія, Сербія, Харватыя, Чарнагорыя). Балканы — рэгіен з багатай, часцяком бурнай гісторыяй. Гарыстыя краявіды, лясы і азёры, на фоне якіх можна ўбачыць манастыры і крэпасці, ўражваюць турыстаў. Таксама цікавыя гістарычныя гарады, якія развіваліся ва ўмовах уплыву розных культур.
  • Грэцыя, Турцыя і Кіпр. Краіны Еўропы з найбольшай колькасцю сонечных дзён. Выдатнае месца для аматараў пляжнага адпачынку ці турыстаў, якія цікавяцца старажытнай гісторыяй. На тэрыторыях цяперашніх краін у ў мінулым былі вядомыя дзяржавы, такія як Візантыя, Урарту, Армянская Кілікія і Асманская імперыя. У Турцыі захавана вялікая колькасць старажытных асманскіх, армянскіх і грэчаскіх збудаванняў.
  • Паўдневы Каўказ (Азербайджан, Арменія, Грузія). Горная сістэма Каўказ, якая працягнулася ад Чорнага да Каспійскага мора, з'яўляецца натуральнай мяжой паміж Еўропай і Азіяй. Гістарычную спадчыну, багацце краявідаў і ўнікальныя прыродныя ўмовы робяць рэгіён цікавым для турыстаў. Пры гэтым пэўныя праблемы для падарожнікаў ствараюць некалькі лакальных зон тэрытарыяльных канфліктаў.
  • Расія, Украіна і Беларусь. Расея — велізарная краіна, якая працягнулася ад Эўропы да Ціхага акіяна. Украіна — прыязная для турыстаў краіна з аўтэнтычнымі гарадамі Адэса, Львоў і Кіеў і турыстычнымі ўзбярэжжамі Чорнага і Азоўскага мораў. Да поўначы ад Украіны ляжыць Беларусь, краіна з самай вялікай колькасцю некранутых лясоў і дзіўным для сучаснай Еўропы эканамічным і палітычным рэжымамі.
  • Францыя і Манака. Францыя адна з самых папулярных сярод турыстаў краін у свеце. Гісторыя, культура, мода і, безумоўна, кухня. Шырока вядомыя французскія віны і сыры. Францыя можа прапанаваць славутасці Парыжа - адзін з самых буйных у свеце музеяў Луўр, Эйфелеву вежу, велічэзную Трыюмфальную арку. Парыж традыцыйна лічыцца горадам закаханых, таму ён папулярны для правядзення мядовага месяца. Зімовы адпачынак можна правесці у французскіх Альпах. Рамантычныя падарожжы чакаюць наведнікаў замкаў даліны Луары, Нармандыі і Брэтані, блакітнага берага на Французскай Рыўеры.
  • Апеніны (Ватыкан, Італія, Мальта, Сан-Марына). Рым, Фларэнцыя, Венецыя і Піза ўваходзяць у маршруты многіх падарожнікаў свету, і гэта толькі частка з большага. Італія і ляжаць побач дзяржавы маюць надзвычай багатую гісторыю і культуру. Італія займае першае месца па колькасці гістарычных помнікаў, аднесеных да сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
  • Брытанскія выспы (Вялікабрытанія, Ірландыя, выспы Гернсі, Мэн, Джэрсі). Вялікабрытанія — краіна з багатай гісторыяй і культурай, стрыжань былой Брытанскай імперыі, якая на працягу стагоддзяў ўключала ў сябе шматлікія культуры і пры гэтым заставалася цвёрдай. Ірландыя вядомая сваімі характэрнымі звычаямі, традыцыямі, фальклорам, а таксама дзівоснымі прыроднымі краявідамі.

Часткі Еўропы

edit