Wy/be/Паўночная Амерыка

< Wy | be
Wy > be > Паўночная Амерыка

Паўночная Амерыкакантынент Зямлі, які знаходзіцца ў заходнім паўшар’і планеты.

Размешчаны паміж Ціхім акіянам на захадзе і Атлантычным акіянам на ўсходзе. Аддзелены ад Азіі пралівам Берынга, а ад Паўднёвай Амерыкі Панамскім каналам. Паўднёвая частка кантынента, паводле этнакультурнай канцэпцыі шэрагу навукоўцаў, уваходзіць у Лацінскую Амерыку.

Да Паўночнай Амерыкі адносяць астравы Куба, Зямля Бафіна і Грэнландыя, а таксама паўвостравы Каліфорнія, Фларыда, Лабрадор. Больш за 64% паверхні кантынента ляжыць вышэй за 300 метраў над узроўнем мора. Уздоўж заходняга ўзбярэжжа знаходзіцца сейсмічна актыўная горная сістэма Кардыльеры. На ўсход Кардыльераў цягнецца Вялікая Раўніна і горная сістэма Апалачы. Галоўнымі рэкамі кантынента з’яўляюцца Місісіпі, Місуры, Макензі, Юкон. Вялікую папулярнасць сярод турыстаў мае рака Каларада са знакамітым Вялікім Каньёнам. Азёры кантынента прадстаўлены Верхнім, Гурон, Мічыган, Вялікім Мядзвежым, Эры. У Кардыльерах растуць горныя хваёвыя лясы і знаходзяцца альпійскія лугі, а на ўзбярэжжах Цэнтральнай Амерыкі – раўнінныя лясы. На кантыненце жыве 8% насельніцтва планеты, значныя паўночныя абшары кантынента бязлюдныя.

Краіны

edit
 
Мапа Паўночнай Амерыкі. Лініі абазначаюць межы паміж дзяржавамі.