Wy/be/Пра Віківандроўкі

< Wy‎ | be
Wy > be > Пра Віківандроўкі

Віківандроўкі — праект, мэтай якога з'яўляецца стварэнне свабоднага, актуальнага і дакладнага сусветнага даведніка. Змест сайта створаны удзельнікамі з усяго свету.

Краевугольным каменем Wikivoyage з'яўляецца свабодны абмен інфармацыяй: такі ж, як у рэальным жыцці, дзе вандроўцы заўсёды дзеляцца адзін з адным ўражаннямі і звесткамі аб наведаных месцах. Наша асноўная задача складаецца ў тым, каб такая інфармацыя была даступная кожнаму. Правілы выкарыстання Wikivoyage і ліцэнзія CC-BY-SA забяспечваюць свабоднае распаўсюджванне ведаў, а таксама гарантуюць пазначэньне аўтарства ўсім, хто прыняў удзел у праекце.

Для стварэння Wikivoyage выкарыстоўваецца прынцып вікі, які дазваляе кожнаму чытачу ствараць, абнаўляць, змяняць і ілюстраваць любы артыкул на нашым сайце. Такім чынам, мы абменьваемся інфармацыяй, даведаемся нешта новае і збіраем разрозненыя веды ў адзінае цэлае. Чым больш людзей ўнясуць свой уклад у праект, тым лепш.