Wy/be-tarask/Паўднёвая Амэрыка

Wy > be-tarask > Паўднёвая Амэрыка

Паўднёвая Амэрыка — чацьверты паводле плошчы і пяты паводле колькасьці насельніцтва кантынэнт на плянэце.

Разьмешчаны пераважна ў паўднёвым паўшар’і паміж Атлянтычным акіянам на ўсходзе і Ціхім на захадзе. Па сушы мяжуе толькі з Цэнтральнай Амэрыкай. З поўначы амываецца Карыбскім морам, на поўдні мацярык аддзелены ад Антарктыды пралівам Дрэйка.

Краіны, разьмешчаныя ў паўночнай частцы Паўднёвай Амэрыкі, амываныя Карыбскім морам, фармуюць Карыбскую Паўднёвую Амэрыку. Уздоўж заходняга ўзьбярэжжа мацерыку ідзе горны ланцуг Анды, на ўсход ад Андаў у паўночнай частцы кантынэнту разьмешчаны велізарны масіў трапічных лясоў, які фармуецца самым вялікім у сьвеце басэйнам ракі Амазонкі. На поўдзень Амазонія пераходзіць у саван і пампасы Патагоніі. Паўднёвы ўскраек мацерыку — легендарны мыс Горн.

Краіны

edit
  • Аргентына
  • Балівія
  • Бразылія
  • Калюмбія
  • Чылі
  • Эквадор
  • Фолклэндзкія астравы
  • Француская Гвіяна
  • Гаяна
  • Парагвай
  • Пэру
  • Сурынам
  • Уругвай
  • Вэнэсуэла