17 красавіка 2017
Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі пасля сканчэння рэферэндуму, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ва ўрадзе краіны пачнуць разглядаць пытанне пра неабходнасць уводзінаў у Турцыі смяротнага пакарання, перадае Reuters.
Як піша Беларускае Радыё Рацыя, звяртаючыся да натоўпу сваіх прыхільнікаў у Стамбуле, Эрдаган сказаў, што ён намераны «неадкладна» абмеркаваць з прэм'ер-міністрам Біналі Йылдырымам і старшынём апазіцыйнай Партыі нацыяналістычнага руху Даўлетам Бахчэлі пытанне пра вяртанне ў канстытуцыю краіны смяротнага пакарання. Уводзіны смяротнага пакарання будуць азначаць канец перамоваў пра ўваход Турцыі ў Еўразвяз, адзначае Reuters.
Эрдаган таксама заявіў, што за змены ў канстытуцыю і ўзмацненне прэзідэнцкай улады прагаласавалі 51,5% грамадзян, і адзначыў, што ўсе павінны паважаць рашэнне нацыі. Турэцкае дзяржаўнае навійнае агенцтва Anadolu паведаміла, што па выніках падліку 99,9% бюлетэняў 51,2% выбарцаў прагаласавалі за ўзмацненне паўнамоцтваў прэзідэнта краіны, 48,8% выказаліся супраць такіх зменаў.
Крыніцы
edit{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}