16 жніўня 2018
Зняволены ў Расіі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў ужо больш за 90 дзён трымае галадоўку ў расійскай калоніі.
Пра гэта паведамляецца на сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Жыццё Сянцова ў немінучай небяспецы. Суд над ім і прысуд не адпавядалі нормам міжнароднага права, заявілі экспэрты ААН.
Яны заклікалі расійскія ўлады вызваліць Сянцова «без папярэдніх умоў у тэрміновым парадку».
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расіі на 20 гадоў зняволення паводле абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Расіяй Крыме. Сваю віну ён не прызнае.
14 траўня 2018 года Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем выпусціць з расійскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў. Ён неаднаразова заяўляў, што будзе трымаць яе «да канца».
14 жніўня 2018 года стала вядома, што Крэмль адмовіў маці Сянцова ў памілаванні сына. Там спасылаюцца на закон і заяўляюць, што працэдура памілавання пачынаецца з асабістага хадайніцтва асуджанага, а ўкраінскі рэжысёр такога прашэння не падаваў.
Крыніцы
edit{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}