Wn/be/Французская разведка: за газавай атакай у Сірыі стаяў рэжым Асада

< Wn | be
Wn > be > Французская разведка: за газавай атакай у Сірыі стаяў рэжым Асада

26 красавіка 2017

Трупы дзяцей і дарослых пасля хімічнай атакі ў Сірыі
Жан-Марк Эро

Французскія разведслужбы прыйшлі да высновы, што хімічную атаку 4 красавіка 2017 года на поўначы Сірыі з выкарыстаннем зарыну здзейснілі сілы, верныя прэзідэнту Башару Асаду, і што гэты ўдар быў нанесены па распараджэнні або самога Асада, або кагосьці з яго найбліжэйшага асяроддзя. Пра гэта гаворыцца ў рассакрэчаным дакладзе.

Атака ў горадзе Хан-Шэйхун прывяла да шматлікіх ахвяр і падштурхнула ЗША нанесці ў адказ ракетны ўдар па сірыйскай авіябазе.

У шасцістаронкавым дакуменце, складзеным французскай ваеннай і знешняй разведкай, з якім азнаёмілі журналістаў Reuters, гаворыцца, што гэта выснова зроблена на аснове аналізу ўзораў, узятых на месцы нападу, і аналізу крыві адной з ахвяр.

Ва ўзорах былі выяўлены сляды гексаміну – рэчывы, якое з'яўляецца адметнай рысай зарыну, які вырабляўся сірыйскімі ўладамі.

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро заявіў у сераду: Template:Wn/be/цытата

У дакладзе гаворыцца: Template:Wn/be/цытата

У дакуменце адзначаецца, што ў джыхадзісцкіх груповак, якія дзейнічалі на той тэрыторыі, не было магчымасці арганізаваць і правесці такую атаку, а «Ісламскай дзяржавы» у тым рэгіёне не было.


Крыніцы

edit
  Гэты артыкул змяшчае матэрыялы з артыкула «Французская разведка: за газовой атакой в Сирии стоял режим Асада», апублікаванага VOA News і размешчанага ў грамадскім здабытку (умовы на англійскай і на рускай).


{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}