Wn/be/Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук

< Wn | be
Wn > be > Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук

2 верасня 2013
Template:Wn/be/Тэма

Сулейман Керымаў

2 верасня 2013 года Следчы камітэт Беларусі прыцягнуў ключавога акцыянера ААТ «Уралкалій» Сулеймана Керымава ў якасці абвінавачванага па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), і вынес пастанову аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і аб'яўлення ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпала.

Найбуйнейшага акцыянера «Уралкалія» вінавацяць у «арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі» (п.4 ст.16 і ч.3 ст.424 УК Рэспублікі Беларусь), за што яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле меркавання беларускіх следчых, апроч шкоды Беларусі, Керымаў сваімі дзеяннямі нанёс шкоду Расіі, у сувязі з чым СК накіруе адпаведныя матэрыялы ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі.

47 летні Сулейман Абусаідавіч Керымаў — расійскі прадпрымальнік, член Савета Федэрацыі ад Дагестана. Кантралюе фінансава-прамысловую групу «Нафта Масква», валодае футбольным клубам «Анжы».

Template:Wn/be/Prev


Крыніцы

edit


Template:Wn/be/Каментары:Wn/be/Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук


Template:Wn/be/Haveyoursay




















Template:Wn/be/Yes