Wn/be/КДБ Беларусі прымусіў Сяргея Пальчэўскага падпісаць паперу аб супрацоўніцтве

< Wn | be
Wn > be > КДБ Беларусі прымусіў Сяргея Пальчэўскага падпісаць паперу аб супрацоўніцтве

27 красавіка 2017

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч са слоў фігуранта «справы патрыётаў» Сяргея Пальчэўскага напісаў у «Фэйсбуку», што КДБ Беларусі вымусіў падпісаць таго паперу аб супрацоўніцтве. Поўны тэкст прызнання Пальчэўскага апублікаваны ў групе «Малады фронт».

«Сябры, хачу перад вамі паспавядацца. І судзіце мяне так, як хто палічыць патрэбным. Сёння я прызнаюся ў тым, што падпісаў супрацоўніцтва з КДБ.

На першым жа допыце, на які мяне прывезлі ў цэнтральны апарат камітэта, я меў размову без адваката з двума супрацоўнікамі КГБ. Яны адразу пачалі патрабаваць, каб я распавядаў ім нешта аб «справе патрыётаў». Я адмовіўся. Тады мяне пачалі шантажаваць.

Мне пагражалі крымінальным пераследам і дадатковым тэрмінам за ДТЗ з маім удзелам. Справа ў тым, што ў лютым гэтага года я, знаходзячыся за стырном, збіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Дзякуй Богу, ДТЗ абышлося без пераломаў, але траўмы кваліфікаваныя як менш цяжкія і за гэта, пры жаданні пацярпелай, можа быць распачатая крымінальная справа.

Таксама была агучаная пагроза публікацыі нейкіх інтымных падрабязнасцяў пра маё прыватнае жыццё. Шчыра сказаць, я і не вельмі зразумеў, пра што ідзе гаворка. Цяпер успамінаю, што за некалькі дзён да арышту мне стукаліся ў сетцы «Вконтакте» невядомыя людзі і казалі мне, што ведаюць пра тое, што я гей і прапаноўвалі мне адкрыцца ў «шчырай гутарцы». Гэтых людзей я заблакаваў, але калі вычварэнцам з КДБ цікава, сёння я прызнаюся: я не гей.

І апошняе - мне пагражалі «петушатнямі» ў зоне.

Нягледзячы на шантаж і тое, што я не вёў ніякай злачыннай дзейнасці, не ведаю ніякіх сакрэтаў - я наважыў даваць паказанні. Пасля таго, як мы пагаварылі прыватна, супрацоўнікі КДБ загадалі паўтарыць усё гэта пры адвакаце і далі мне на подпіс падпіску аб супрацоўніцтве. Пад псеўданімам «Артур» я падпісаў супрацоўніцтва з КДБ, думаючы пра тое, што пасля вызвалення прызнаюся пра гэта маім сябрам. І сёння я раскайваюся ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі. Калі хтосьці мяне асуджае за зробленае, я мяркую, што кожны мае на тое поўнае права».



Крыніцы

edit
 
Creative Commons
Гэты артыкул змяшчае матэрыялы з артыкула «КДБ прымусіў Пальчэўскага падпісаць паперу аб супрацоўніцтве», які быў апублікаваны Хартыя’97 і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Template:Nobr.

Wn/be/Category:Матэрыялы Хартыя’97


{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}