26 красавіка 2017
Еўрапейскі парламент пачаў працэдуру, якая можа пазбавіць ультраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен дэпутацкага імунітэту з-за падазрэнняў у неправамерным выкарыстанні сродкаў Еўрасаюза. Пра гэта паведаміў у сераду глава Еўрапарламента Антоніа Таяні.
Французскія суддзі папрасілі еўрапейскіх заканадаўцаў пазбавіць Ле Пен дэпутацкай недатыкальнасці, каб працягнуць расследаванне ў дачынені да яе па падазрэнні ў выплаце зарплат супрацоўнікам партыі «Нацыянальны фронт» з фондаў Еўрасаюза.
Запыт «быў перададзены ў юрыдычны камітэт Еўрапарламента, які адказвае за такія пытанні», сказаў Таяні дэпутатам у пачатку пасяджэнні ў Бруселі. Гэты крок паклаў афіцыйны пачатак працэдуры.
Крыніцы
edit
{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}