Wn/be/Беларусь падала заяўку на правядзенне матчаў Еўра-2020

< Wn‎ | be
Wn > be > Беларусь падала заяўку на правядзенне матчаў Еўра-2020

12 верасня 2013

Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) падала ў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) афіцыйную заяўку на правядзенне матчаў фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы-2020 у Мінску.

Пра гэта паведамляе Укрінфарм[1] са спасылкай на Беларускую федэрацыю футбола.

"З улікам прынятых Мінгарвыканкамам рашэнняў у заяўку ўключаны новы Нацыянальны футбольны стадыён на 33 тысяч гледачоў, які будзе пабудаваны на месцы цяперашняга стадыёна «Трактар», — гаворыцца ў паведамленні.

Тэрмін падачы заявак на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2020 для нацыянальных асацыяцый сканчаецца 12 верасня.

Зноскі