Wn/be/Беларусь адправіць на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра 123 спартсмены

< Wn | be
Wn > be > Беларусь адправіць на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра 123 спартсмены

27 ліпеня 2016

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь афіцыйна прадставіў спіс спартсменаў, якія прымуць удзел у летніх Алімпіскіх гульнях 2016.

Поўная заяўка зборнай уключае спартсменаў у такіх дысцыплінах, як баскетбол, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт, спартыўная і мастацкая гімнастыка, акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, парусны спорт, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду і на батуце, кулявая стральба, стральба з лука, сучаснае пяцібор’е, тэквандо, тэніс, тяжкая атлетыка, фехтаванне[1].

Афіцыйны сайт НАК паведамляе, што ўдзел у Алімпіядзе прымуць 123 беларускія спартсмены і 57 трэнераў.

Летнія Алімпійскія гульні пачнуцца 5 жніўня 2016 года ў бразільскім горадзе Рыа-дэ-Жанэйра.

Зноскі