Wn/be/Апошняя сепаратысцкая групоўка Заходняй Еўропы склала зброю

< Wn | be
Wn > be > Апошняя сепаратысцкая групоўка Заходняй Еўропы склала зброю

8 красавіка 2017

Святочны залп членаў арганізацыі ЭТА

Апошняя ўзброеная сепаратысцкая групоўка Заходняй Еўропыбаскская ЭТА, што азначае «Краіна Баскаў і свабода» (баск. Euskadi Ta Askatasuna, ETA), — 8 красавіка 2017 года склала зброю, якая праз рукі пасроднікаў будзе перададзена ўладам Францыі і Іспаніі.

На працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў нацыянал-радыкалы вялі барацьбу за абвяшчэнне незалежнасці свайго рэгіёна, не грэбуючы дзеля гэтага тэрарыстычнымі сродкамі. У ахвяру самавызначэнню, якое так і не адбылося, прынеслі жыцці 800 чалавек — галоўным чынам праваахоўнікаў і супрацоўнікаў органаў мясцовага самакіравання.

Апошні тэрарыстычны акт ЭТА адбыўся ў 2010 годзе, калі быў застрэлены паліцэйскі.

Раней прэзідэнт Цэнтра стратэгічных камунікацый Дзмітрый Абзалаў выказаў здагадку, што незалежнасць Краіны Баскаў мае «туманныя перспектывы», паколькі ідэя страціла падтрымку большасці жыхароў рэгіёна.

Свой шлях групоўка пачала ў 1959 годзе і пазіцыянавала сябе як «антыфашысцкае супраціўленне» дыктатуры Франсіска Франка. Тады ЭТА сапраўды карысталася папулярнасцю: каўдылья забараняў выкарыстанне баскскай мовы, яго палітыка была адкрыта рэпрэсіўнай у дачыненні да баскаў, многія з якіх у час Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ваявалі на баку рэспубліканцаў. У 1973 годзе байцы ЭТА здзейснілі сваю самую вядомую акцыю — падарвалі адмірала Луіса Карэра Бланка, які лічыўся пераемнікам іспанскага дыктатара.


Крыніцы

edit
 
Creative Commons
Гэты артыкул змяшчае матэрыялы з артыкула «Последняя сепаратистская группировка Западной Европы сложила оружие», які быў апублікаваны PanARMENIAN.Net і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution 3.0 Unported (CC-BY 3.0 Unported).



{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}