Wn/be/Назвалі лаўрэатаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018»

< Wn‎ | be
Wn > be > Назвалі лаўрэатаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018»

12 студзеня 2019

10 студзеня 2019 года ў Мінску ў прасторы «Корпус» прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Журы вызначыла 10 самых важных і яркіх персон, кампаній, ініцыятыў ды падзей за 2018 год.

На гэты раз у шорт-ліст прэміі увайшло 57 прапаноў у 10 намінацыях. У намінацыі «Лідэр/лідэрка года», за значны асабісты ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 2018 годзе пераможцам стаў Павел Белавус – арганізатар святкавання 100-годзя БНР («Свята незалежнасці»). Лепшай новай ініцыятывай мінулага года па выніках галасавання журы быў прызнаны Універсітэт імя Ніла Гілевіча. Ён быў заснаваны ТБМ, каб выправіць ганебную сытуацыю з немагчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове. У намінацыі самая значная «Рэгіянальная падзея» з вялікім адрывам атрымала перамогу кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

У намінацыі «Крэатыў году» перамагла бацькоўская ініцыятыва «Дзеткі-кветкі», якая ў мінулым годзе правяла грамадскі маніторынг моўнага статусу 106 дзіцячых садкоў у Мінску. «Талака году» – новая намінацыя прэміі. За найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг выйграла пляцоўка «Талака». Найлепшай медыяактыўнасцю году сталі кароткія ролікі ў сацсетках і перадача «Мова пра мову» Вінцука Вячоркі. Антыпрэмія «Гарбуз» году ўручаецца за нэгатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці ды іх прадстаўнікоў. І сярод шасці «годных» прэтэндэнтаў журы палічыла, што гарбуз мусіць дастацца навінаваму агенцтву БелТА – віноўніку «справы БелТА». Найлепшай грамадскай кампаніяй года стала кампанія па адзначэньні 100-годдзя БНР. Кааліцыйная праца праваабарончых НДА Беларусі пры падрыхтоўцы дакладу для КПЧ ААН была прызнана найлепшым партнерствам году.

Журналісткай года стала журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова,  якая прафэсійна асвятляе грамадска-палітычныя тэмы ў Беларусі.

Крыніцы edit

{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}